Мы ў САЦСЕТКАХ   8(01643) 5-82-36-прыёмная,115 адзіны кантакт-цэнтр  
brzbox@brz.bujkh.by, 3-67-47-дыспетчар Бяроза, 4-16-21-дыспетчар Белаазёрск  

Крадзеж ровараў

Паважаныя грамадзяне!

У бягучым годзе на тэрыторыі раёна павялічылася колькасць крадзяжоў веласіпедаў. Усяго ў мінулым перыядзе 2023 г. зарэгістравана 6 такіх крадзяжоў. Асноўнай прычынай здзяйснення дадзенага злачынства з'яўляецца безадказнае стаўленне грамадзян да захаванасці сваёй маёмасці, пакіданне ровараў у дварах, пад'ездах дамоў, ля крамаў без нагляду.

У мэтах недапушчэння крадзяжоў ровараў і тым самым прычынення вам матэрыяльнай шкоды, аддзел унутраных спраў Бярозаўскага райвыканкама рэкамендуе:

  • не пакідаць Веласіпеды без нагляду ў дварах, пад'ездах і на лесвічных пляцоўках дамоў, каля магазінаў і ў іншых грамадскіх месцах;
  • прыняць меры па тэхнічным умацаванні месцаў захоўвання ровараў (гаражоў ,хлявоў, скляпоў, камор і г. д.);
  • захоўванне ровараў у грамадскіх месцах ажыццяўляць на спецыяльна абсталяваных стаянках з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў, якія забяспечваюць іх захаванасць;
  • не давяраць карыстацца роварамі незнаёмым або малазнаёмым асобам.

Сохранность Вашего имущества в Ваших руках!

Top
Шаблон скачали с сайта JooMix.org