САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ НА НАШ САЙТ!
Гісторыя прадпрыемства пачынаецца ў 1944 годзе з утварэння Бярозаўскага гаркамгаса. У 1965 годзе гаркамгас рэарганізаваны ў Бярозаўскі камбінат камунальных прадпрыемстваў. У 1984 годзе на базе камбіната камунальных прадпрыемстваў створана Бярозаўскае раённае вытворчае аб'яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі (РВА ЖКГ).
У 2000 годзе згодна з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 14.12.1998 года № 937 «Аб удасканаленні структуры прадпрыемстваў жыллёвай гаспадаркі Брэсцкай вобласці» Бярозаўскае РВА ЖКГ рэарганізавана шляхам выдзялення з яго Бярозаўскага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Водаканал» і камунальнага ўнітарнага жыллёва-эксплуатацыйнага прадпрыемства «Бярозажылсэрвіс».
У 2001 годзе Бярозаўскае РВА ЖКГ перайменавана ў камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Бярозаўская ЖКГ» .
У 2002 годзе ГУПП «Бярозаўская ЖКГ» рэарганізавана шляхам далучэння да яго Бярозаўскага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Водаканал». У 2002 годзе ў гаспадарчае вядзенне прадпрыемства прыняты аб'екты камунальнай гаспадаркі ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ.
У 2003 годзе прадпрыемства перайменавана ў ДЗЯРЖАЎНАЕ ЎНІТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "БЯРОЗАЎСКАЯ ЖКГ".
У 2007 годзе ГУПП «Бярозаўская ЖКГ» рэарганізавана шляхам далучэння да яго Бярозаўскага камунальнага ўнітарнага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства «Ремстройблагоустройство».
У 2014 годзе ГУПП "Бярозаўская ЖКГ" рэарганізавана шляхам далучэння да яго камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні бытавых паслуг "Бярозаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання", КУЖЭП "Бярозажылсэрвіс".
У 2017 годзе ГУПП "Бярозаўская ЖКГ" рэарганізавана шляхам далучэння да яго КУМПП ЖКГ "Белаазёрская ЖКГ".
У 2018 годзе ГУПП "Бярозаўская ЖКГ" рэарганізавана шляхам далучэння да яго КУП "Бярозабудпраект".
АСНОЎНЫЯ ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ: водазабеспячэнне, водаадвядзенне, цеплазабеспячэнне, аўтапаслугі, палівазабеспячэнне насельніцтва, праектна-каштарысныя работы, паслугі лазняў, выраб жалезабетонных вырабаў, рэалізацыя пяшчанага грунту з кар'ера, гасцініца, добраўпарадкаванне тэрыторый, бытавыя паслугі, эксплуатацыя і рамонт жылфонду, саначыстка, лабараторная дзейнасць, будаўніча-мантажныя работы.
| АРХІЎ ДАСЯГНЕННЯЎ | |||||||
| 2025г. | 2024г. | 2023г. | 2022г. | 2021г. | 2020г. | 2019г. | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 2018г. | 2017г. | 2016г. | 2015г. | 2014г. | 2013г. | 2012г. | 2011г. |
| 2010г. | 2009г. | 2008г. | 2007г. | 2006г. | 2005г. | 2001г. | 1994г. |


