Мы ў САЦСЕТКАХ   8(01643) 5-82-36-прыёмная,115 адзіны кантакт-цэнтр  
brzbox@brz.bujkh.by, 3-67-47-дыспетчар Бяроза, 4-16-21-дыспетчар Белаазёрск  

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ НА НАШ САЙТ!

 
     Гісторыя прадпрыемства пачынаецца ў 1944 годзе з утварэння Бярозаўскага гаркамгаса. У 1965 годзе гаркамгас рэарганізаваны ў Бярозаўскі камбінат камунальных прадпрыемстваў. У 1984 годзе на базе камбіната камунальных прадпрыемстваў створана Бярозаўскае раённае вытворчае аб'яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі (РВА ЖКГ).
   У 2000 годзе згодна з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 14.12.1998 года № 937 «Аб удасканаленні структуры прадпрыемстваў жыллёвай гаспадаркі Брэсцкай вобласці» Бярозаўскае РВА ЖКГ рэарганізавана шляхам выдзялення з яго Бярозаўскага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Водаканал» і камунальнага ўнітарнага жыллёва-эксплуатацыйнага прадпрыемства «Бярозажылсэрвіс».
    У 2001 годзе Бярозаўскае РВА ЖКГ перайменавана ў камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Бярозаўская ЖКГ» .
     У 2002 годзе ГУПП «Бярозаўская ЖКГ» рэарганізавана шляхам далучэння да яго Бярозаўскага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Водаканал».     
     У 2002 годзе ў гаспадарчае вядзенне прадпрыемства прыняты аб'екты камунальнай гаспадаркі ад Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РБ.
     У 2003 годзе прадпрыемства перайменавана ў ДЗЯРЖАЎНАЕ ЎНІТАРНАЕ ВЫТВОРЧАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "БЯРОЗАЎСКАЯ ЖКГ".
     У 2007 годзе ГУПП «Бярозаўская ЖКГ» рэарганізавана шляхам далучэння да яго Бярозаўскага камунальнага ўнітарнага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства «Ремстройблагоустройство».    
     У 2014 годзе ГУПП "Бярозаўская ЖКГ" рэарганізавана шляхам далучэння да яго камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні бытавых паслуг "Бярозаўскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання", КУЖЭП "Бярозажылсэрвіс".
     У 2017 годзе ГУПП "Бярозаўская ЖКГ" рэарганізавана шляхам далучэння да яго КУМПП ЖКГ "Белаазёрская ЖКГ".
     У 2018 годзе ГУПП "Бярозаўская ЖКГ" рэарганізавана шляхам далучэння да яго КУП "Бярозабудпраект".

    

АСНОЎНЫЯ ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ: палівазабеспячэнне насельніцтва, праектна-каштарысныя работы, паслугі лазняў, выраб жалезабетонных вырабаў, рэалізацыя пяшчанага грунту з кар'ера, гасцініца, добраўпарадкаванне тэрыторый, цеплазабеспячэнне, водазабеспячэнне, водаадвядзенне, аўтапаслугі, бытавыя паслугі, эксплуатацыя і рамонт жылфонду, саначыстка, лабараторная дзейнасць, будаўніча-мантажныя работы.

 
ДОШКА ГОНАРУ 2023

 

 

НАШЫ ДАСЯГНЕННІ

2023г.

Дыплом I ступені ў намінацыі"Лепшая арганізацыя ідэалагічнай работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, транспарту і сувязі Бярозаўскага раёна".

Падзячны ліст Бярозаўскага райвыканкама рашэннем № 1893 ад 12.12.2023 г. «за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і адказнае стаўленне да працоўных абавязкаў».

Дыплом абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства сярод зялёнага будаўніцтва

Дыплом лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы ў намінацыі "жыллёва-камунальная гаспадарка і бытавое абслугоўванне, гандаль, лясная гаспадарка"

Дошка гонару Бярозаўскага раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы ў 2022 годзе

Пераможца конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод будаўнічых і іншых арганізацый
 
Дырэктар ГУПП" Бярозаўская ЖКГ " Валерый Клімчук узнагароджаны граматай і нагрудным знакам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства.

Намеснік дырэктара па вытворчасці Валерый Нікіціч узнагароджаны граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Граматай Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана апаратчык хімічнай чысткі цэха бытавога абслугоўвання Святлана Ермачок. Падрабязна...

 

АРХІЎ ДАСЯГНЕННЯЎ
2023г. 2022г. 2021г. 2020г. 2019г. 2018г. 2017г.
2016г. 2015г. 2014г. 2013г. 2012г. 2011г. 2010г.
2009г. 2008г. 2007г. 2006г. 2005г. 2001г. 1994г.

 

 

 
Top
Шаблон скачали с сайта JooMix.org