Інфармацыя ў галіне пітнога водазабеспячэння
Інфармацыя аб выкананні планавых работ на цэнтралізаваных сістэмах пітнога водазабеспячэння і аднаўленні працы гэтых сістэм
Тэхнічныя мерапрыемствы, якія ўваходзяць у сістэму планава-папераджальнага рамонту водагаспадарчых збудаванняў і прылад цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння Бярозаўскага раёна, прадугледжваюць выкананне наступных відаў работ:
- працы прафілактычнага характару - тэхнічнае абслугоўванне і агляды;
- рамонтныя работы - бягучы і капітальны рамонт.
Перыядычнасць правядзення аглядаў, бягучага і капітальнага рамонту і склад асноўных відаў работ, якія выконваюцца пры іх правядзенні, вызначаюцца згодна Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі сістэм пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі) населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2019г. № 594