ПАВАЖАНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ!
Сёлета на тэрыторыі раёна павялічылася колькасць крадзяжоў ровараў. Усяго ў мінулым перыядзе 2022 года зарэгістравана 14 такіх крадзяжоў (8-АППГ).
Асноўнай прычынай здзяйснення дадзенага віду злачынства з'яўляецца безадказнае стаўленне грамадзян да захаванасці сваёй маёмасці, пакіданне ровараў у дварах, пад'ездах дамоў, ля магазінаў без нагляду.
У мэтах недапушчэння крадзяжоў ровараў і тым самым прычынення вам матэрыяльнай шкоды, аддзел унутраных спраў Бярозаўскага райвыканкама рэкамендуе:
- не пакідаць ровары без нагляду ў дварах, пад'ездах і на лесвічных пляцоўках дамоў, каля магазінаў і ў іншых грамадскіх месцах;
- прыняць меры па тэхнічнай умацаванасці месцаў захоўвання ровараў (гаражоў, хлявоў, скляпоў, камор і т. д.);
- захоўванне ровараў у грамадскіх месцах ажыццяўляць на спецыяльна абсталяваных стаянках з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў, якія забяспечваюць іх захаванасць;
- не давяраць карыстацца роварамі незнаёмым або малазнаёмым асобам;
Захаванасць вашага маёмасці ў вашых руках!
Бярозаўскі РАУС