Мы ў САЦСЕТКАХ   8(01643) 5-82-36-прыёмная,115 адзіны кантакт-цэнтр  
brzbox@brz.bujkh.by, 3-67-47-дыспетчар Бяроза, 4-16-21-дыспетчар Белаазёрск  

Чапялевіч Уладзімір Сцяпанавіч

     Нарадзіўся ў В.Сялец Бярозаўскага раёна ў 1956 годзе.

     Далей вучоба ў ГПТУ-82, у Азёрскім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі, праца электрамантажнікам, служба ў шэрагах савецкай арміі.

     І, нарэшце, у лістападзе 1979 года Уладзімір Сцяпанавіч паступае на працу на Бярозаўскі камбінат камунальных прадпрыемстваў простым электрыкам. У 1984 годзе, калі прадпрыемства перайменавана ў РВА ЖКГ, ён ужо інжынер-энергетык. У 1989 годзе скончыў Рэспубліканскі Міжгаліновы Інстытут павышэння кваліфікацыі ў г.Мінску з ацэнкай выдатна.

     Шмат давялося папрацаваць камунальнікам у тыя гады. Колькі ж цярпення і працы трэба было ўкласці ў любімую справу, каб сёння наш горад цешыў вока. І гэта ўсё зроблена рукамі гэтых людзей, якія і сёння з намі. Уладзімір Сцяпанавіч не раз быў узнагароджаны за высокае прафесійнае майстэрства, а ў 1989 годзе прызначаны галоўным энергетыкам прадпрыемства.

 

 

 

В 2007 году награжден нагрудным знаком МЖКХ»Почетный работник жилищно-коммунального хозяйства"

 

 

 

     Сёння Аўтаматызацыя ступіла далёка наперад. У нашым горадзе працуе самае экалагічнае на сённяшні дзень святлодыёдным кіраванае асвятленне. На вуліцах з'явіліся фантаны, якія так прыемныя ў летнюю спёку. А зімой дзятва радуецца высокай іскрыстай агнямі елкі. І гэта ўсё неспакойнае гаспадарка нашага ветэрана.

 

 

 

 

 

Top
Шаблон скачали с сайта JooMix.org