Крадзеж ровараў
Паважаныя грамадзяне!
У бягучым годзе на тэрыторыі раёна павялічылася колькасць крадзяжоў веласіпедаў. Усяго ў мінулым перыядзе 2023 г. зарэгістравана 6 такіх крадзяжоў. Асноўнай прычынай здзяйснення дадзенага злачынства з'яўляецца безадказнае стаўленне грамадзян да захаванасці сваёй маёмасці, пакіданне ровараў у дварах, пад'ездах дамоў, ля крамаў без нагляду.
У мэтах недапушчэння крадзяжоў ровараў і тым самым прычынення вам матэрыяльнай шкоды, аддзел унутраных спраў Бярозаўскага райвыканкама рэкамендуе:
- не пакідаць Веласіпеды без нагляду ў дварах, пад'ездах і на лесвічных пляцоўках дамоў, каля магазінаў і ў іншых грамадскіх месцах;
 - прыняць меры па тэхнічным умацаванні месцаў захоўвання ровараў (гаражоў ,хлявоў, скляпоў, камор і г. д.);
 - захоўванне ровараў у грамадскіх месцах ажыццяўляць на спецыяльна абсталяваных стаянках з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў, якія забяспечваюць іх захаванасць;
 - не давяраць карыстацца роварамі незнаёмым або малазнаёмым асобам.
 
Сохранность Вашего имущества в Ваших руках!

			
                        
                        
  

  